2012-02-01 15:06:14

Папа выказаў спачуванні ў сувязі са мерцю кардынала Бэвілаквы


Бэнэдыкт ХVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Філадэльфійскага ў ЗША Чарльза Чапута ў сувязі са смерцю 31 студзеня яго папярэдніка кардынала Энтані Бэвілаквы. Святы Айцец адзначыў заслугі памерлага ў галіне сацыяльнай справядлівасці і душпастырскай працы сярод эмігрантаў у ЗША. Папа нагадаў, што іерарх быў экспертам у пераглядзе нормаў кананічнага права пасля ІІ Ватыканскага Сабора.

Энтані Бэвілаква нарадзіўся ў 1923 г. у Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх эмігрантаў. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1949 г. Вучыўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, дзе атрымаў тытул доктара кананічнага права. У 1983 г. бл. Ян Павел ІІ прызначыў яго біскупам Пітсбурга, а ў 1988 г. арцыбіскупам Філадэльфіі. На гэтай пасадзе кардынал Бэвілаква заставаўся да 2003 г. Падчас кансісторыі 28 чэрвеня 1991 г. Ян Павел ІІ надаў яму годнасць кардынала.








All the contents on this site are copyrighted ©.