2012-02-01 13:29:50

Епіскапат Англіі і Уэльсу ўводзіць “картку верніка”


RealAudioMP3 Па ініцыятыве Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупскаў Англіі і Уэльса ў Вялікабрытаніі будзе ўведзена “картка верніка”. Яна будзе выглядаць як звычайная крэдытная картка. Мэта ініцыятывы – нагадаць католікам асноўныя евангельскія запаведзі, паводле трэба жыць. На карцы з аднаго боку будзе напісана імя ўладальніка і шэсць запаведзяў: дзяліцца з іншымі радасцю пазнання Хрыста; маліцца, прыступаць рэгулярна да сакрамэнтаў; любіць бліжняга як самога сябе; памнажаць атрыманыя дары; прабачаць усіх, як і нам было прабачана”. На адваротным баку, змешчаны словы бл. кардынала Генры Ньюмана, якія нагадваюць, што кожны католік пакліканы быць місіянерам.

“Мы ведаем, што картка не можа адлюстоўваць нашай веры, але спадзяёмся, што яна стане нагодай для вернікаў рабіць добрыя ўчынкі, больш чытаць Евангелле і паглыбляць сваю веру”, - напісана ў паведамленні епіскапату краіны. Іерархі адзначаюць, што вера не з’яўляецца прыватнай справай. “Нашэнне гэтай карткі патрабуе адвагі з боку католіка, бо гэта дэманструе іншым яго веру ў Бога і перакананне, што жыццё мае сэнс толькі тады, калі чалавек любіць бліжняга і служыць яму”, - адзначаюць біскупы.

Карта будзе распаўсюджвацца бясплатна ў лютым і сакавіку гэтага года ў 24 каталіцкіх дыяцэзіях Англіі і Уэльсу.








All the contents on this site are copyrighted ©.