2012-02-01 13:55:13

Боснія і Герцагавіна: католікі падвяргаюцца дыскрымінацыі


У Босніі і Герцагавіне католікі нават 20 гадоў пасля заканчэння Балканскай вайны падвяргаюцца дыскрымінацыі. Аб гэтым заявіў кс. Антон Марыч, эканом дыяцэзіі Банья Лука. Землі, адабраныя ў Касцёла, да сённяшняга дня не звернуты. Каталіцкія сем’і ў некаторых рэгіёнах гадамі чакаюць падвядзення да сваіх дамоў вады і электрычнасці. Святары не маюць медыцынскага страхавання, хоць паміж Ватыканам і Босніяй і Герцагавінай падпісана адпаведнае пагадненне.

Па дадзеных мясцовай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, да пачатку ваенных дзеянняў у былой Югаславіі, у Босніі і Герцагавіне пражывала 835170 католікаў. У 2010 г. іх было ўсяго 441301. Па словах кс. Марыча, у яго парафіі перад вайной было тры-чатыры тысячы каталіцкіх вернікаў, а сёння іх толькі 200. Падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне тысячы людзей загінулі, а большасць збегла ад баявых дзеянняў. Яны не вярнуліся, бо не бачаць будучыні для сваіх сем’яў.







All the contents on this site are copyrighted ©.