2012-01-31 14:28:38

Рым: біскуп Дзям’янка на сімпозіўме па сексуальных злоўжываннях


6-9 лютага ў Рыме па ініцыятыве Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта пройдзе сімпозіўм, прысвечаны прафілактыцы сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх. У ім прымуць удзел дэлегаты 110 біскупскіх канферэнцый і 30 настаяцеляў манаскіх супольнасцяў з усяго свету. Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі будзе прадстаўляць біскуп Антоні Дзям’янка, генеральны сакратар епіскапата. На форуме размова пойдзе пра вопыт Каталіцкага Касцёла ў абароне дзяцей ад сексуальных злачынстваў. Ініцыятыву падтрымалі ватыканскія дыкастэрыі і Дзяржсакратарыят Апостальскай Сталіцы.

Падчас сустрэчы пройдзе прэзентацыя “Цэнтра абароны дзяцей і моладзі” у Мюнхене, які быў створаны па ініцыятыве Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Каталіцкага Касцёла ў Германіі. Установу ўзначаліць Хуберт Лібхардт. Ён распрацаваў праграму дыстанцыйнага навучання на некалькіх мовах і стварыў групы супрацоўнікаў, мэтай дзейнасці якіх будзе хуткае і эфектыўнае прадухіленне сексуальнага выкарыстання дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.