2012-01-31 14:41:47

Германія: Міжнародны экуменічны форум


Экуменічнымі нешпарамі ў катэдральным касцёле нямецкага Трыра, на чале з мясцовым біскупам Стэфанам Аккерманам, 30 студзеня пачаўся Міжнародны экуменічны форум. Ён працягнецца да пятніцы. У сваім запрашэнні на форум біскуп Аккерман напісаў, што сустрэча паспрыяе мірнаму, справядліваму і экалагічнаму суіснаванню людзей. “Сёння цэрквы з вялікай адданасцю працуюць для пераадолення падзелу, каб быць разам перад тварам пытанняў нашага часу”, - напісаў іерарх.

Сярод удзельнікаў міжнароднага форуму, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, старшыня Рады Лютэранска- евангелісцкай Царквы Германіі Ніколаўс Шнайдэр, Мітрапаліт Аугусцінус, кіраўнік Сінода Праваслаўнай Царквы ў Германіі, і Олаф Фіксэ Твейт, Генеральны сакратар Сусветнай Рады Цэркваў.

Асноўнымі тэмамі форуму будуць: хрысціянін у сучасным грамадстве і дыялогу рэлігій, экуменічныя выклікі і перспектывы, а таксама пераемнасць у традыцыі і перамены.







All the contents on this site are copyrighted ©.