2012-01-30 13:13:44

Жэнева: рэлігійныя лідэры размаўлялі пра дэмаграфію, крызіс і “новы атэізм”


30 студзеня было апублікавана заключнае паведамленне прайшоўшай у Жэневе сустрэчы Сумеснага камітэту Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў і Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел шматлікія іерархі, рэлігійныя дзеячы і эксперты ў галіне дэмаграфічных, палітычных і эканамічных праблем. Падчас форума ўдзельнікі абмеркавалі эканамічны крызіс у Еўропе, працэсы лаіцызацыі і “новага атэізма” на кантыненце.

У цэнтры ўвагі форуму былі таксама дэмаграфічныя выклікі, з якімі павінны змагацца Цэрквы і грамадства, а таксама эміграцыйныя працэсы, што вядуць да патрэбы інтэнсіўнага міжрэлігійнага дыялогу.

“На працягу трох дзён Сумесны камітэт слухаў даклады аб эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Еўропе, душпастырскай працы Цэркваў сярод цыганаў і будучым супрацоўніцтве ў дыялогу з мусульманамі ў Еўропе”, - адзначаецца ў паведамленні.

Сумесны камітэт выказаў салідарнасць з тымі хрысціянамі, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, асабліва на Блізкім Усходзе: у Егіпце і Сірыі, а таксама выказаў сваю глыбоку заклапочанасць сітуацыяй ў Нігерыі, дзе хрысціяне з’яўляюцца галоўнымі ахвярамі насілля.








All the contents on this site are copyrighted ©.