2012-01-29 13:09:27

Кардынал Тарксан: моладзь з’яўляецца рэсурсам для міра ў Святой Зямлі


“Касцёл заўсёды глядзіць на Святую Зямлю з любоўю і ўвагай”, - адзначыў у сваім пасланні на Сусветны дзень малітвы аб міры ў Святой Зямлі кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et pax”. Іерарх нагадаў словы Святога Айца аб тым, што “справядлівасць, разам з праўдай, любоўю і свабодай, з’яўляюцца фундаментальнымі для надзейнага і трывалага міра ў свеце”. Акрамя таго кардынал Тарксан нагадаў заклік Папы навучаць моладзь справядлівасці і міру. “Моладзь з’яўляецца і можа быць рэсурсам для міра, калі карыстаецца сваёй свабодай сумяшчаючы яе з праўдай, дабром і Богам. Толькі сустрэча з Ім дазваляе цалкам жыць сваім пакліканнем і быць спраўднымі будаўнікамі справядлівасці і міра”, - сказаў кардынал.

Іерарх адзначыў, што ўклад моладзі ва ўмацаванне згоды ў Святой Зямлі ўжо быў відавочны праз яе ўдзел у Сусветных днях малітвы, якія праводзіліся на працягу апошніх трох гадоў у супрацоўніцтве з Іерусалімскім Патрыярхатам і ўсімі людзьмі добрай волі, якія жывуць у гэтай краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.