2012-01-28 13:35:51

Сусветная Рада Цэркваў аб прысутнасці хрысцін на Блізкім Усходзе


У ліванскім Антэльясе Сусветная Рада Цэрваў у супрацоўніцтве з Радай Цэркваў Блізкага Усходу 27-28 студзеня праводзіць хрысціянска-мусульманскую сустрэчу, на тэму: “Прысутнасць і сведчанне хрысціян у арабскім свеце”. У мерапрыемстве прыняў удзел Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэркваў пастар Олаф Твейт, які пацвердзіў важнасць сумеснай дзейнасці на карысць мірнага суіснавання хрысціян і мусульман у арабскім свеце. “Наша вера мае свае карані ў гэтым рэгіёне; яна ажыўлялася і ўзбагачалася безупынным сведчаннем мясцовых Цэркваў, існаванне якіх сягае апостальскіх часоў”, - сказаў пастар Твейт.

Ён адзначыў, што калі хрысціяне пакінуць гэтыя землі, суіснаванне паміж народамі розных рэлігій, культур і цывілізацый, як знак любові Бога да ўсяго чалавецтва, будзе ў небяспецы. Генеральны Сакратар Сусветнай Рады Цэрваў нагадаў аб праблемах, з якімі павінны змагацца хрысціяне ў арабскім свеце і аб пачуцці небяспекі з-за пастаянных палітычных падзелаў і канфліктаў. Пастар Твейт выказаў удзячнасць за сумесную працу мусульман і хрысціян Блізкага Усходу на карысць пабудовы “агульнага дабра, справядлівасці і міру ў гэтым рэгіёне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.