Папскі англійскі каледж у Рыме адзначае сваё 650-годдзе
Папскі англійскі каледж у Рыме адзначае сваё 650-годдзе. Ён быў заснаваны ў 1362 г.
у выніку рэарганізацыі з дому для пілігрымаў з Ангііі і Уэльсу. У XVI ст. тут размясцілася
яшчэ і духоўная семінарыя. “Каледж знаходзіцца ў самым сэрцы Рыма. Гэта цудоўнае месца”,
- адзначыў яго віцэ-рэктар кс. Марк Харальд. “Мы лічым, што гэта самы стары ў свеце
англійскі інстытут за межамі Англіі”, - патлумачыў ён.
За 650 гадоў каледж
наведалі шматлікія ганаровыя госці – ад паэта Джона Мільтана і кардынала Джона Генры
Ньюмана да бл. Яна Паўла II у 1979 г. Каледж наведаў таксама Уільям Шэкспір, які затым
шмат напісаў аб Італіі ў сваіх п’есах.
У гэтыя выходныя шматлікія выпускнікі
вернуцца сюды, каб прыняць удзел у святкаваннях. У тым ліку арцыбіскуп Вестмінстэрскі
Вінцэнт Нікалс і кардынал Кормак Мэрфі О’Конар, які быў рэктарам папскай установы
ў 1970-я гады.
Сёння ў каледжы пражывае і вучыцца 45 студэнтаў. Большасць паходзіць
з Англіі і Уэльса, а чатыры родам са Скандынавіі. Кс. Харальд кажа, што быць семінарыстам
у Рыме – гэта “сапраўдны прывілей”, паколькі, дае магчымасць правясці шэсць гадоў
у сэрцы Касцёла, развіваючыся інтэлектуальна і духоўна.