2012-01-28 13:36:58

Бэнэдыкт XVI сабраў кіраўнікоў усіх ватыканскіх дыкастэрый


Папа Бэнэдыкт XVI 28 студзеня ў 10.00 узначаліў сумесную сустрэчу кіраўнікоў усіх ватыканскіх дыкастэрый. Аб гэтым паведаміла Заля Друку, не ўдаючыся ў падрабязнасці. Італьянскія СМІ ў апошні час абмяркоўвалі магчымую тэму сустрэчы. Паводле назіральнікаў, яна павінна прайсці ў кантэксце механізмаў распрацоўкі, публікацыі і прыняцця дакументаў Апостальскай Сталіцы. Італьянскі партал “korazym” паведаміў, што кардынал Тарчызіо Бэртонэ ўжо даслаў ва ўсе кангрэгацыі і рады для вывучэння і абмеркавання шматстаронкавы дакумент, у якім змешчаны прапановы для кіраўнікоў дыкастэрый. Апостальская Сталіца, да гэтага часу ніякім чынам не пракаментавала дадзеную інфармацыю. У мінулым здараліся інцыдэнты, калі фрагменты яшчэ не апублікаваных дакументаў траплялі ў СМІ, што прыводзіла да знешняга ціску на аўтараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.