2012-01-28 11:35:08

Абраны новы генеральны сакратар Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” інфармуе, што новым генеральным сакратаром Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў стаў пастар Гі Лягрэ, кіраўнік Аб’яднанай Пратэстанцкай Царквы Бельгіі. Ён заменіць на гэтай пасадзе румынскага праваслаўнага багаслова Віорэла Іаніту. Пастар Гі Лягрэ пачне выконваць свае абавязкі з 1 чэрвеня 2012 г. Пасля абрання новы генсек адзначыў, што на працягу многіх гадоў Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў працуе на карысць таго, каб голас хрысціян быў прысутны на еўрапейскай сцэне. “Працаваць у якасці генеральнага сакратара еўрапейскай экуменічнай арганізацыі ў часы, калі Еўропа і цэлы свет падвяргаюцца працэсу хуткіх перамен прадстаўляе для мяне вельмі сур’ёзны выклік”, - сказаў пастар Лягрэ. Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў была заснавана ў 1959 г. і на сённяшні дзень аб’ядноўвае 120 рэлігійных супольнасцяў розных хрысціянскіх канфесій і напрамкаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.