2012-01-27 12:28:35

Святы Айцец здзейсніў некалькі прызначэнняў у ватыканскай дыпламатыі


27 студзеня Святы Айцец здзейсніў некалькі прызначэнняў у ватыканскай дыпламатыі. Так, Апостальскім нунцыем у Замбіі стаў кс. прэлат Джуліё Мурат, да гэтага часу саветніка нунцыятуры, з наданнем тытулу арцыбіскуп. Акрамя таго, Яго Святасць прызначыў Апостальскім нунцыем на Саламонавых Астравах кс. прэлата Санто Ганджэмі, да гэтага часу саветніка нунцыятуры, з наданнем тытулу арцыбіскуп. Бэнэдыкт XVI прызначыў таксама кс. Лучана Руссо, саветніка нунцыятуры, на пасаду Апостальскага нунцыя. Святы Айцец надаў яму тытул арцыбіскупа.

Трэба адзначыць, што новы Апостальскі нунцый у Замбіі, арцыбіскуп Джуліё Мурат, які паходзіць з Турцыі, на працягу некалькіх год з’яўляўся сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.







All the contents on this site are copyrighted ©.