2012-01-27 12:03:26

Ва ўсім свеце малітва “за мір на Святой Зямлі”


У нядзелю 29 студзеня ў 2500 гарадах па ўсім свеце “у адзінстве з лацінскім Патрыярхатам Іерусаліму” будзе ўзносіцца малітва “за мір на Святой Зямлі”. Дзень малітвы, які будзе праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз, арганізуюць розныя каталіцкія моладзевыя арганізацыі. Дэлегацыя членаў гэтых арганізацый будзе прысутнічаць таксама ў нядзелю на малітве “Анёл Панскі” з Бэнэдыктам XVI на плошчы св. Пятра ў Рыме. У сваім пасланні да ўдзельнікаў Сусветнага дня малітвы кардынал Пітар Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax”, напісаў, што маладыя людзі могуць быць крыніцай міра, калі “іх свабода будзе звязана з праўдай, дабром і жыццём з Богам”.

З 30 студзеня па 4 лютага ў Іерусаліме пройдзе таксама трэці Міжнародны кангрэс францішканскіх адказных за Святую Зямлю. На форуме збяруцца 110 францішканаў з усяго свету, якія ў сябе на радзіме з’яўляюцца “камісарамі”, як іх прынята называць, для злучэння вернікаў са Святой Зямлёй. Асноўнымі тэмамі міжнароднага кангрэса будуць: цяжкае эканамічнае становішча Святой Зямлі, новыя камунікацыйныя стратэгіі францішканаў, а таксама душпастырскія і практычныя пытанні апекі над пілігрымамі ў Святой Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.