2012-01-26 16:10:50

Кс. Ламбардзі пракаментаваў абвінавачванні ў адрас дзейнасці ватыканскіх устаноў


Кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё, адзначыў, што ў адказ на “цяжкія абвінавачванні”, якія прагучалі ў праграме “Недатыкальныя” на італьянскім тэлевізійным канале “La7” вечарам 25 студзеня, Дзяржсакратарыят Яго Святасці Бэнэдыкта XVI і Губернатарат дзяржавы Ватыкан “вымушаны прыняць усе неабходныя законныя меры”, каб абараніць гонар асобаў, “якія маюць высокія маральныя якасці, з’яўляюцца прызнанымі прафесіяналамі, а таксама служаць Касцёлу, Папе і супольнаму дабру”.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што ў праграме прысвечанай фінансавым пытанням, дзейнасць Губернатарата Ватыкана, была прадстаўлена “фрагментарна і банальна, звяртаючы ўвагу перш за ўсё на негатыўныя аспекты”. Ён назваў матэрыялы, прадстаўленыя ў праграме “дэзінфармацыйнымі” і “прадузятымі”, якія не могуць паўплываць на “зацямненне” усё большай празрыстасці ў дзейнасці ватыканскіх устаноў.








All the contents on this site are copyrighted ©.