2012-01-26 15:24:36

Арцыбіскуп Чэллі: Святы Пасад даў “зялёнае святло” для выкарыстання блогаў, твітэра і фэйсбука


26 студзеня ў французскім Анэсі пад эгідай нацыянальнай Федэрацыі каталіцкага друку пачаліся дні адукацыі, якія ў гэтым годзе прысвечаны выкарыстанню так званых тэхналогій Вэб.2. Свой відэазварот да ўдзельнікаў скіраваў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі. Ён нагадаў, што Святы Пасад даў “зялёнае святло” для выкарыстання блогаў, твітэра і фэйсбука. Іерах адзначыў, што Касцёл вітае лічбавыя тэхналогіі, таму што імкнецца “выкарыстоўваць усе існуючыя ў яго распараджэнні сродкі для абвяшчэння Евангелля і свайго бачання чалавека”.

“Мы прыйшлі не судзіць або выносіць прыгаворы, але абвяшчаць. - падкрэсліў арцыбіскуп Чэллі - Гэта значыць падарожнічаць разам. Вельмі часта гэта падарожжа ў пустыню, пустыню сучаснай адзіноты. Нягледзячы на тое, што усё больш удасканальваюцца сродкі камунікацыі, многія адчуваюць глыбокую адзіноту, пустыню”, - падкрэсліў старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.