Апостальская Сталіца ратыфікавала і далучылася да некалькіх міжнародных канвенцый
Апостальская Сталіца, якая дзейнічае таксама ад імя горада-дзяржавы Ватыкан, ратыфікавала
Канвенцыю ААН “Аб барацьбе супраць нелегальнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных
рэчываў” ад 20 снежня 1988 г. Акрамя таго, Святы Пасад далучыўся да Міжнароднай канвенцыі
“Аб барацьбе супраць фінансавання тэрарызма”, ад 9 снежня 1999 г. і Канвенцыі ААН
“Аб барацьбе супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці”, ад 15 лістапада
2000 г. 25 студзеня ў сядзібе ААН у Нью-Ёрку арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, пастанныя
назіральнік Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі, прадставіў яе Генеральнаму
Сакратару дакументы аб ратыфікацыі і далучэнні да Канвенцый.
“Праз гэты акт
Святы Пасад жадае спрыяць гэтым Кавенцыям сваёй маральнай падтрымкай”, - адзначаецца
ў апублікаваным сёння паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы. Адзначаецца таксама,
што “Святы Пасад жадае прыкладаць намаганні для ўмацавання каштоўнасцяў салідарнасці,
справядлівасці і міра паміж людзьмі і народамі, абараняць і ўмацоўваць першынства
прававой дзяржавы і павагу да правоў чалавека”. “З гэтай мэтай Апостальская Сталіца
падцвярджае, што прылады супрацоўніцтва ў судовай і пакаральнай сферах, прадугледжаныя
дадзенымі Канвенцыямі, граюць важную ролю у рэалізацыі эфектаўнага клопату ў барацьбе
супраць злачынстваў, якія ўяўляюць пагрозу для чалавечай годнасці і міра”, - гаворыцца
ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду.