Святы Айцец здзейсніў прызначэнні ў двух ватыканскіх дыкастэрыях
Святы Айцец здзейсніў 25 студзеня шэраг прызначэнняў у двух ватыканскіх дыкастэрыях.
Папа прызначыў падсакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў кс. Удо Брайтбаха, які
раней з’яўляўся кіраўніком аднаго з аддзелаў той жа кангрэгацыі. Бэнэдыкт XVI прызначыў
таксама кансультантаў Кангрэгацыі Веравучэння. Імі сталі: а. Паоло Марцінэллі, капуцын,
дэкан Францысканскага інстытута духоўнасці ў Папскім універсітэце “Antonianum” у Рыме,
і кс. Маўрыцыо Гронкі, дацэнт тэалагічнага факультэта Папскага ўніверсітэта “Urbaniana”
ў Рыме.