2012-01-25 15:08:30

Кардынал Кох: у апошнія гады мы страцілі агульную мэту ў экуменічным дыялогу


З нагоды літургічнага ўспаміну навяртання св. апостала Паўла, які адзначаецца 25 студзеня, і Тыдня малітвы за адзінства хрысціянаў, кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, даў інтэрв’ю нашаму радыё. Гаворка ішла аб стане экуменічнага дыялогу сёння. Іерарх адзначыў, што “у апошнія гады і дзесяцігоддзі мы як бы “страцілі” агульную мэту гэтага дыялогу”. На думку кардынала, сёння хрысціянскія супольнасці павінны задумацца і спытаць сябе, якія мэты ставяць перад сабой.

Кардынал Кох адзначыў, што для католікаў і праваслаўных канчатковай мэтай з’яляецца поўнае адзінства ў веры, сакрамэнтах і абрадах Касцёла. “Адзінства ляжыць у сэрцы самаго Пана”. Таму, на думку іерарха, не існуе ніякай іншый альтэрнатывы для экуменізму. “Экуменізм – гэта навяртанне ўсіх нас да Хрыста”, - заключыў кардынал Кох.








All the contents on this site are copyrighted ©.