2012-01-25 12:17:49

Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій


RealAudioMP3 25 студзеня Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне на Сусветны дзень місій, які будзе адзначацца ў кастрычніку 2012 г. Святы Айцец падкрэсліў, што ў гэтым годзе асабліва важна паразважаць аб місійнай дзейнасці Касцёла ў сувязі з 50-годдзем апублікавання Дэкрэта “Ad gentes” ІІ Ватыканскага Сабора, адкрыццём Года веры і Сінодам Біскупаў на тэму новай евангелізацыі. Святы Айцец звярнуў увагу на тое, што ў сучасным свеце застаецца вялікая колькасць людзей, “адкупленых крывёю Хрыста”, але не ведаючых аб Ім. “Мы павінны наследаваць той апостальскі запал, які мелі першыя хрысціянскія супольнасці, маленькія і безабаронныя, але здольныя прапаведваннем і сведчаннем, распаўсюдзіць Евангелле ва ўсім свеце, аб якім яны ў той час ведалі”, - напісаў Пантыфік. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што евангелізацыя павінна ахопліваць усе сферы дзейнасці Касцёла, а яго члены “павінны моцна адчуваць заданне прапаведваць Евангелле, якое было дадзена Хрыстом”. “Жаданне абвяшчаць Хрыста натхняе нас ведаць гісторыю, каб убачыць праблемы, імкненні і надзеі чалавецтва, якія Хрыстус павінен вылечыць, ачысціць і напоўніць сваёй прысутнасцю. Яго пасланне застаецца заўсёды актуальным, уключаным у гісторыю і здольным даць адказ на самыя глыбокія патрэбы кожнага чалавека”, - сказаў Папа. Пантыфік адзначыў, што шырокія далягляды і складанасць сучаснага свету патрабуюць абноўленага падыходу, для больш эфектыўнага абвяшчэння Божага Слова.

Адной з перашкодаў для евангелізацыі Папа назваў крызіс веры, не толькі ў заходнім свеце, але таксама ва ўсім чалавецтве, якое, аднак, мае “голад і прагненне Бога”. Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што місіянерская дзейнасць “з’яўляецца выразам глыбокага адзінства, абмену і любові паміж Касцёламі”, а абвяшчэнне Евангелля звязана з дапамогай бліжняму, увагай да бедных, сацыяльнай і міратворчай дзейнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.