2012-01-25 11:03:03

Армянская Царква падзякавала Францыі за крыміналізацыю адмаўлення генацыду


Армянская Апостальская Царква выказала падзяку Францыі за крыміналізацыю адмаўлення генацыду, прызнанага французскім заканадаўствам, у тым ліку генацыду армян. Адпаведны закон быў прыняты сенатам Францыі 23 студзеня. Згодна з дакументам, пасля яго ратыфікацыі прэзідэнтам Нікаля Сарказі, прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да аднаго года і штрафа ў 45 тыс. еўра для тых, хто адмаўляе генацыд армян. Дакумент тычыцца таксама Халакоста, масавага знішчэнне яўрэяў у Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Сваю падзяку Французскай Рэспубліцы накіравалі таксама Прэзідэнт Арменіі і Міністр замежных спраў краіны. Адразу ж пасля вынікаў галасавання, апоўначы па парыжскім часе, перад будынкам сената Францыі прайшла дэманстрацыя французскіх армян, якія выказалі падзяку сенатарам за прыняцце закона.







All the contents on this site are copyrighted ©.