2012-01-24 15:23:45

Тысячы амерыканцаў прайшлі маршам у аброну жыцця


23 студзеня вуліцамі Вашынгтона прайшоў 39-ы “Марш для Жыцця”, у якім прынялі ўдзел тычячы чалавек розных веравызнанняў і рэлігій. Новапрызначаны кардынал Цімаці Долан, старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША, звяртаючыся да ўдзельнікаў, заклікаў ніколі не здавацца перад тым, хто атакуе жыццё і свабоду сумлення. “З чалавечага пункту гледжання мы будзем падвяргацца спакусам урада краіны, які лічыць зачацце, цяжарнасць і нараджэнне хваробай, якую трэба лячыць”, - сказаў арцыбіскуп Нью-Ёркскі.

Іерарх нагадаў аб рашэнні адміністрацыі Абамы, паводле якога, пачынаючы з 2013 г., усе медыцынскія ўстановы краіны, уключаючы каталіцкія, будуць вымушаны прадастаўляць кантрацэптывы і абартыўныя прэпараты на патрабаванне кліента.

У сваю чаргу, кардынал Даніэль ді Нардо, старшыня камісіі “Pro-Life” у епіскапаце ЗША, сказаў, што “ніколі ў гісторыі Амерыкі федэральны ўрад не прымушаў сваіх грамадзян купляць прадукт, які парушаў бы яго перакананні” і нагадаў аб заклапочанасці Бэнэдыкта ХVI сітуацыяй са свабодай веравызнання ў ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.