2012-01-24 15:11:31

Кс. Ламбардзі: магчымы візіт Святога Айца ў Ліван


Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі ў інтэрв’ю каналу “EWTN News” сказаў, што існуе магчымасць візіту Святога Айца ў канцы 2012 г. у Ліван. Нагодай для падарожжа можа стаць урачыстая перадача прадстаўнікам біскупскіх канферэнцый краін Блізкага Усходу паслясінадальнай апостальскай адгартацыі, якая з’яўляецца вынікам прац Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Ён праходзіў у Ватыкане ў кастрычніку 2010 г. “У кантэксце апублікавання дакумента сіноду, вельмі магчыма і сэнсоўна, што сам Папа прыбудзе ў Ліван і перадасць гэта пасланне”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Ён адзначыў, што Ліван, безумоўна, жадае прыняць Святога Айца. “Паколькі Бэнэдыкт ХVI быў ужо у Святой Зямлі, Ліван з’яўляецца аптымальным месцам для гэтай падзеі”, - падкрэсліў кс. Фэдэрыко Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.