2012-01-23 13:24:38

Кардынал Канізарэс пракаментаваў зацвярджэнне “неакатэхуменальнай літургіі”


Кардынал Антоніо Канізарэс, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, адзначыў, што зацвярджэнне Дэкрэта аб літургічных цэлебрацыях Неакатэхуменальнага шляху, якое адбылося 20 студзеня, з’яўляецца для ўсяго Касцёла, сведчаннем таго, што неакатэхуменат, з усімі яго асаблівымі цэлебрацыямі для кожнага канкрэтнага моманта духоўнага жыцця, “не з’яўляецца метадалогія прыдуманай для людзей, але адпавядае шляху навяртанню, шляху веры, шляху поўнага ўвахода ў хрысціянскае жыццё Касцёла”.

Гаворачы аб адносінах паміж катэхезай і літургіяй у Неакатэхуменальным шляху, кардынал Канізарэс адзначыў, што тут яны з’яўляюцца ўзорнымі, бо падкрэсліваецца першаснасць дзейнасці Бога, на якую чалавек адказвае. “Сапраўды, людзі заўсёды сустракаюцца са спакусай верыць у тое, што ўсё з’яўляецца плёнам іх дзейнасці, нібыта гэта яны па сваёй ініцыятыве ўваходзяць у супольнасць. Не! Гэта Маці Касцёл нараджае сваіх новых сыноў. А як нараджаюцца дзеці ва ўлонні Маці Касцёла? Праз Слова і цэлебрацыі”, - сказаў іерарх.

Кардынал Канізарэс падкрэсліў, што Неакатэхуменальны шлях з’яўляецца добрым прыкладам Касцёла, як супольнасці вернікаў. Іерарх адзначыў, што калі адбываецца хрысціянская ініцыяцыя Касцёл сам дорыць сябе катэхуменам, са сваімі скарбамі веры, маральнасці, літургіі, малітвы. “Таму рэчаіснасць супольнасці з’яўляецца неабходнай для пачатку хрысціянскага жыцця”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.