2012-01-23 15:04:12

Біскупы ЗША: новыя законы ў сферы медыцыны парушаюць свабоду сумлення


Адміністрацыя Прэзідэнта ЗША Барака Абамы прыняла рашэнне, паводле якога, пачынаючы з 2013 г. усе медыцынскія ўстановы краіны, уключаючы каталіцкія, павінны прадастаўляць кантрацэпцівы і абартыўныя прэпараты па патрабаванні кліента. “Парушэннем свабоды сумлення і веравызнання”, назвалі такое рашэнне члены Канферэнцыі Біскупаў ЗША. “Прэзідэнт кажа нам аб тым, што мы маем год на тое, каб знайсці шлях, якім мы будзем ісці супраць уласнага сумлення”, - сказаў арцыбіскуп Нью-Ёркскі Цімаці Долан. Іерарх адзначыў, што “прымушаць амерыканцаў ісці супраць сумлення, ці парушаць медыцынскае заканадаўства – гэта немаральна”. “Нельга прымушаць амерыканцаў дзейнічаць так, нібыта цяжарнасць гэта хвароба, ад якой трэба пазбавіцца любым чынам”, - сказаў арцыбіскуп.

Іерарх расказаў, што федэральныя ўлады краіны, ужо прымушаюць асобных людзей і арганізацыі набываць прэпараты, насуперак іх сумлення. “Трэба нагадаць лідэрам абраным у Кангрэс, што тэрмінова неабходна аднавіць рэлігійную свабоду і свабоду сумлення”, - сказаў арцыбіскуп Долан.








All the contents on this site are copyrighted ©.