2012-01-22 14:14:01

Арцыбіскуп Воэлькі: мы павінны сумеснае сведчыць пра Хрыста ў нашым грамадстве


Арцыбіскуп Берлінскі Райнэр Марыя Воэлькі сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, што толькі сумеснае сведчанне хрысціян розных дэнамінацый можа быць знакам для загубленага грамадства. “Найлепшым прыкладам гэтага- сітуацыя ў Берліне, у якім хрысціяне з’яўляюцца меншасцю”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Райнэр Марыя Воэлькі адзначыў, што Германія- гэта краіна ў якой пачалася рэфармацыя і таму тут асабліва важным з’яўляецца экуменічны дыялог. “Аб гэтым часта гавораць арцыбіскуп Роберт Цоліч, старшыня епіскапата Германіі, так і старшыня Лютэранскай Царквы пастар Ніколаўс Шнайдэр”, - сказаў іерарх.

Паводле арцыбіскупа Берлінскага дыялог паміж хрысціянскімі канфесіямі гэта перш за ўсё супольнае сведчанне там дзе жывеш. “У Берліне толькі 9% жыхароў з’яўляюцца католікамі а 18% гэта лютэране. На працягу шматлікіх гадоў існуе тут Экуменічная рада, да якой належыць больш за 30-ць хрысціянскіх супольнасцяў і канфесій”, - сказаў арцыбіскуп Воэлькі.

Ён адзначыў, што хрысціяне могуць тут утрымацца толькі ў адзінстве. “Гэта не значыць, што мы не бачым таго, што нас дзеліць. Мы свядомыя розніц, якія існуцюць паміж намі, але жадаем сумесна сведчыць пра Хрыста ў нашым загубленым грамадстве”, - сказаў арцыбіскуп Воэлькі.








All the contents on this site are copyrighted ©.