2012-01-21 14:39:12

Ірак: барацьба за ўладу- пагроза для хрысціян


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы Ірака на сваёй двухдзённай пленарнай асамблеі, якая адбылася ў Анкаве абмеркавалі душпастырскую і грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне. У паведамленні на заканчэнне прац адзначылі, што барацьба за ўладу ў краіне паміж шыітамі, сунітамі і курдамі спрычыняе цярпенні хрысціянскай меньшасці. Іерархі звярнулі ўвагу на неабходнасць прывернення бяспекі, стабільнасці і плюралізма ў дзяржаве. “Ірак патрабуе прымірэння, гармоніі, ўзаемнай павагі і адмовы ад ўсялякіх формаў насілля і экстрэмізма”, - адзначылі біскупы. Іерархі заклікалі жыхароў краіны, каб незалежна ад палітычных ці этнічных адрозненняў уступілі на шлях міру і згоды. “Толькі тады зможа аднавіцца “цудоўная мазаіка”, якая вядомая ў Іраку ад стагоддзяў”, - сцвярджаюць біскупы. Іракскія іерархі падкрэслілі, што толькі тады у краіну змогуць вярнуцца эмігранты і ў Іраку пачнецца час адбудовы пасля стратаў, нанесеных вайной.








All the contents on this site are copyrighted ©.