2012-01-21 14:45:06

Індыя: не спыняюцца пераследаванні хрысціян


Інфармацыйнае агенцтва “AsiaNews” адзначае, што 19 студзеня ісламскі суд штату Кашмір у паўночнай Індыі загадаў, каб пяць хрысціянскіх святароў пакінулі краіну. Іх абвінавачваюць у прымусовым навяртанні на хрысціянства мясцовых жыхароў. “Гэты прыгавор беззаконны, бо ісламскі трыбунал не мае ніякай ўлады у нашай краіне. Найвышэйшы суд Індыі павінен прыцягнуць да адказнасці членаў гэтага трыбунала, які прытрымліваецца закона шарыята”, - сказаў Саян Георг, старшыня Агульнаіндыйскай Рады Хрысціян.

Ён адзначыў, што калі Найвышэйшы Суд падпарадкуецца гэтаму ісламскаму трыбуналу; гэта можа паспрыяць насіллю супраць хрысціянскай меньшасці. “Таму мы намерваемся паслаць петыцыю да Камісіі правоў чалавека пры ААН у абароне гэтых святароў”, - сказаў Саян Георг.

Канстытуцыя Індыі запэўнівае рэлігійную сваюбоду ўсім грамадзянам, якія маюць права да вызнавання сваёй рэлігіі. “Хрысціянскія ўстановы служаць дзяржаве, а не прыватным інтарэсам паслядоўнікаў Хрыста”, - адзначае інфармацыйнае агенцтва “AsiaNews”.








All the contents on this site are copyrighted ©.