2012-01-20 12:55:42

Кс. Ламбардзі падверг крытыцы пастаноўку міланскага тэатра


Вялікі непакой католікаў Італіі выклікала тэатральная пастаноўка міланскага тэатра “Парэнці” пад назвай “Аб канцэпцыі вобразу Божага Сына”. Дзяржсакратарыят Апостальскай Сталіцы і Міланская архідыяцэзія выступілі з адмысловымі заявамі на гэты конт. Кс. Фэдэрыко Ламбардзі таксама даў свае каментарыі ў сувязі з інцыдэнтам. Кіраўнік Залі Друку адзначыў, што “сэнс ліста Дзяржсакратарыяту вельмі ясны. Беручы пад увагу факт, што гэты твор з’яўляецца абразлівым для хрысціянскіх рэлігійных супольнасцяў, у лісце гучыць заклік, каб любая непавага такога роду сустракала трывалую і сумесную рэакцыю хрысціянскай супольнасці”.

Каментуючы змест звароту Міланскай архідыяцэзіі кс. Ламбардзі адзначае, што “у лісце выказана неабходнасць прызнаваць і паважаць пачуцці многіх міланскіх грамадзян, якія у асобе Есуса Хрыста бачаць Уцелаўленне Бога, поўню чалавецтва і сэнс уласнага існавання”. Італьянскі езуіт выказаў упэўненасць, што падчас падрыхтоўкі спектакля тэатр “Парэнці” мог бы з большай увагай паставіцца да грамадскага вымярэння свабоды слова і прыйсці да высновы, што “малітва, як выраз нязгоды, не можа быць спалучана з падобнымі эксцэсамі, нават, калі яны агучаны толькі словамі”, - падкрэсліў кіраўнік Залі Друку.








All the contents on this site are copyrighted ©.