2012-01-20 13:42:02

Капелан “Costa Concordia” дапамагаў ратаваць пасажыраў


Капелан лайнера “Costa Concordia” кс. Рафаэль Маллена прыняў тэрміновыя меры, каб абараніць ад прафанацыі Найсвяцейшы Сакрамэнт, які знаходзіўся ў карабельнай капліцы, калі судна наскочыла на рыфы каля вострава Джыльі ў берагоў Тасканы. Пра гэта паведамляе “Catholic Herald”. Святар экстрана спажыў св. Камунію, як толькі на судне была аб’яўлена трывога. Ён таксама паспеў схаваць у сейф сваёй каюты каштоўныя асабістыя рэчы членаў экіпажа, дзе, як мяркуе святар, яны ўсё яшчэ даступныя для ратавальнікаў, якія працуюць на караблі.

Кс. Маллена паведаміў, што, хоць некаторыя члены каманды, магчыма, збеглі з карабля і не выканалі сваіх абавязкаў, звязаных з эвакуацыяй пасажыраў, ён гатовы засведчыць, што іншыя члены экіпажа выказалі выдатную смеласць і самаадданасць, дапамагаючы пасажырам пакінуць лайнер і выбрацца на бераг. Сам святар заставаўся на тонучым караблі, каб дапамагаць у эвакуацыі пасажыраў, пакуль выратавальная каманда не пасадзіла яго ў лодку і не адправіла на бераг.







All the contents on this site are copyrighted ©.