2012-01-20 15:30:23

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся з членамі Нэакатэхуменальнага шляху


20 студзеня Святы Айцец сустрэўся з членамі Нэакатэхуменальнага шляху. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што ў апошнія дзесяцігоддзі бачна вялікая дзейнасць руху ў абвяшчэнні Хрыста і адказ на Яго словы са шчодрасцю. Члены супольнасці часта пакідаюць свае краіны, каб станавіцца місіянерамі і сустракацца з новымі і не заўсёды лёгкімі сітуацыямі. “Несці Хрыста людзям і людзей да Хрыста – гэта тое, што стымулюе кожную евангелізацыйную дзейнасць”, - сказаў Пантыфік. Папа адзначыў, што наследаванне Хрыста патрабуе асабістага пошуку Яго, каб ісці разам з Ім. Патрабуе адмовіцца ад закрытасці ў самім сабе і барацьбы з індывідуалізмам.

“Гэта імкненне, як ведаем, не заўсёды з’яўляецца лёгкім. Часам вы знаходзіцеся ў месцах, дзе існуе неабходнасць першага прапаведвання Евангелля, падчас місіі “ad gentes”. Часта, аднак, людзі ў многіх рэгіёнах свету нягледзячы на ​​тое, што пазналі Хрыста, сталі абыякавымі да веры – гэта секулярызм зацьміў ім сэнс Бога і хрысціянскія каштоўнасці. Тут ваша дзейнасць і ваша сведчанне павінна быць як дрожджы, якія з цярплівасцю, павагай да часу, з ясным “sensus Ecclesiae”, спрыяюць ўзросту цэлага. Касцёл прызнаў у Нэакатэхуменальным шляху асаблівы дар, які Дух Святы даў для нашага часу і зацвярдзіў яго статут і Катэхетычны даведнік, што з’яўляецца ясным знакам”, - сказаў Святы Айцец.

Папа заклікаў членаў супольнасці рабіць свой уклад у абвяшчэнне Евангелля, а ў сваёй працы быць заўсёды ў еднасці з Апостальскай Сталіцай і з пастырамі мясцовых Касцёлаў.

Падчас сённяшняй сустрэчы Святы Айцец благаславіў 17 місій “ad gentes”. Кожная з іх складаецца з трох або чатырох шматдзетных сем’яў, якія разам са святаром кіруюцца жыць у тыя краіны, куды хрысціянства яшчэ не дайшло, а Евангелле не вядома.








All the contents on this site are copyrighted ©.