2012-01-20 12:47:07

Бэнэдыкт ХVI сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі рымскага калегіўма “Капраніка”


20 студзеня Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі студэнтаў і выкладчыкаў рымскага калегіўма “Капраніка”. У сваёй прамове Святы Айцец заклікаў сабраных браць прыклад са сваёй нябеснай заступніцы св. Агнесы, якая жыла для Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце, цалкам ахвяруючы сваё жыццё найвышэйшым патрэбам свайго часу. Папа адзначыў, што падрыхтоўка да святарства ў сваёй аснове павінна мець інтэнсіўныя адносіны з Богам як на асабістым, так і грамадскім узроўнях.

“Падрыхтоўка да святарскага жыцця патрабуе жадання ўзрастання ў святасці, яснага sensus Ecclesiae і адкрыцця на братоў без выключэнняў і падзелаў. Часткай шляху святара да святасці з’яўляецца выбар служэння, з Божай дапамогай, яго інтэлект і адднасць, сапраўдная і моцная асабістая культура, як вынік адданага і пастаяннага навучання. Вера мае інтэлектуальнае і рацыянальнае вымярэнні, якія вызначаюць яе змест. Для семінарыста і маладога святара падчас працэсу навучання важна асіміляваць сінтэз веры і розуму, уласцівы для хрысціянства”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Пантыфік заклікаў семінарыстаў пазнаваць глыбокі сэнс гісторыі і традыцыі Касцёла. Папа падкрэсліў, што навучэнцы калегіўма жывуць у асаблівай блізкасці да Наступніка св. Пятра, што можа дапамагчы ім зразумець універсальнае вымярэнне Касцёла і яго жаданне данесці Евангелле да ўсіх народаў. Святы Айцец заахвоціў сабраных быць блізкімі кожнаму чалавеку, якога сустрэнуць падчас свай го служэння. “Касцёл шмат чакае ад маладых святароў у справе евангелізацыі, асабліва новай евангелізацыі”, - сказаў Папа на заканчэнне сваёй сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі рымскага калегіўма “Капраніка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.