2012-01-19 16:01:34

У Ватыкане паўстаў фонд для дыялогу паміж навукай і верай


RealAudioMP3 19 студзеня Бэнэдыкт ХVI па ініцыятыве кардынала Джанфранко Равазі, старшыні Папскай рады па культуры, заснаваў фонд для дыялогу паміж навукай і верай “Stoq”. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё кс. прэлат Мельхіёр дэ Тока і Аламеда расказаў аб мэтах заснавання гэтага фонда. “Асноўная мэта – адкрыцца на новыя магчымасці для дыялогу паміж дакладнымі навукамі і светам філасофіі і тэалогіі”, - паведаміў святар. Існуе тры ўзроўні дыялогу: першы, тычыцца праграм выкладання ў рымскай Папскіх універсітэтах; другі ўзровень – гэта пошук дыялогу падчас рабочых сустрэч і семінараў; што тычыцца трэцяга – гэта раскрыццё асноўнага зместу дыялогу паміж навукай і верай праз публічныя лекцыі, выставы, публікацыі і інтэрнэт.

Святар адзначыў, што праект “Stoq”, у пэўным сэнсе, быў задуманы як адказ на пытанні, якія прыходзілі з боку света навукі, што часта сутыкаецца з праблемамі, на якія самастойна не можа адказаць.








All the contents on this site are copyrighted ©.