2012-01-19 14:57:40

Прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці даў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё


Прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці ў інтэрв’ю нашаму радыё і ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” адзначыў, што навучанне Папы і яго моцнае, асабістае сведчанне, а таксама важны уклад Апостальскай Сталіцы і італьянскага епіскапата, з’яўляюцца фундаментальна неабходнымі, для супольнага дабра краіны. Паводле італьянскага палітыка, у час эканамічнага крызіса адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам могуць паспрыяць знішчэнню “муроў” нацыянальных эгаізмаў і ўмацаваць пачуццё павагі, адказнасці і салідарнасці.

“Ніхто не можа сказаць сёння, калі закончыцца гэты эканамічны і фінансавы крызіс, які ўсё больш становіцца крызісам сацыяльным. Але кожны з нас мае абавязак думаць аб тым, як паспрыяць заканчэнню гэтага “часу беднасці”, абапіраючыся на ўсведамленне таго, ШТО з’яўляецца сапраўдным багаццем. Крызіс вядомы, перш за ўсё з прычыны яго драматычных матэрыяльных наступстваў. Але меньш вядомыя “схаваныя праявы беднасці”, якія ён выклікаў: маргіналізацыя, згуба надзеі, зніжэнне нараджальнасці, цяжкасці жыцця супольнасцяў, сем’яў, дзейнасці асацыяцый”.

Палітык адзначыў, што перад абліччам крызіса кожны павінен адчуваць сваю адказнасць і спрыяць грамадскаму, маральнаму і сацыяльнаму развіццю. “Кожны суб’ект – індывідуальны ці калектыўны, прыватны ці публічны, пакліканы быць “лепшым”, у той сферы ў якой працуе – не важна, вялікай ці малой”, - сказаў прэм’ер-міністр Італіі.

На думку палітыка абвінавачваць ў цяперашняй сітуацыі адзіную еўрапейскую валюту, азначае, не заўважаць важных праблем, якія ахапілі Еўропу: канфліктаў і адсутнасці дысцыпліны. Марыё Монці звярнуў увагу на неабходнасць укладу католікаў і Касцёла ў спрыянне выхаду з крызіса.








All the contents on this site are copyrighted ©.