2012-01-19 13:09:38

Каталіцкі Касцёл у Індыі – самы вялікі “донар” святароў для свету


Сённяшяняя “L’Osservatore Romano” адзначае, што Індыя, якая да гэтага часу была місійнай краінай, стала адной з тых, што пасылаюць найбольшую колькасць каталіцкіх місіянераў за мяжу. Паводле дадзеных Канфернцыі настаяцеляў манскіх кангрэгацый пры епіскапаце Індыі, місіянеры працуюць у 166 краінах свету. На сённяшні дзень каля 15 тыс. індыйскіх святароў і законнікаў працуе за межамі краіны і гэта колькасць пастаянна расце. 214 манаскіх кангрэгацый, прысутных у краіне, высылаюць сваіх місіянераў у іншыя краіны.

Ватыканскае выданне падкрэслівае, што ў 2012 г. індыйскія святары вялі душпастырскую працу не толькі ў Еўропе і ЗША, але перш за ўсё ў Афрыцы і Лацінскай Амерыцы.

Канфернцыя настаяцеляў манскіх ордэнаў пры епіскапаце Індыі падчас сваёй сустрэчы у Бангалоры пастанавіла, што ў бліжэйшы час неабходна будзе стварыць структуру ўнутры Каталіцкага Касцёла ў Індыі, якая вяла б падрыхтоўчую працу сярод будучых місіянераў і аказвала ім матэрыяльную і духоўную падтрымку ў евангелізацыйнай дзейнасці за мяжой.








All the contents on this site are copyrighted ©.