2012-01-18 12:34:02

Французскія католікі ў сваёй большасці схіляюцца да выбару Сарказі


Католікі Францыі ў адпаведнасці з апошнім даследаваннем, падчас маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, у сваёй большасці падтрымаюць кандыдатуру дзеючага прэзідэнта Нікаля Сарказі. Цікавыя дадзеныя наконт удзелу католікаў у выбарах публікуе каталіцкі часопіс “Pelerin”. У другім туры прайшоўшых на днях тэлевізійных дэбатаў Сарказі набраў 53% працэнты галасоў, а яго канкурэнт сацыяліст Франсуа Олландэ 47%. Хоць, па дадзеных часопіса, да гэтага часу 59% французаў падтрымлівалі Олландэ і толькі 41% Сарказі.

Ёсць істотныя адрозненні па дадзеных апытання паміж практыкуючымі і не практыкуючымі католікамі. Сярод практыкуючых Сарказі падтрымліваюць нават да 75%, а сярод непрактыкуючых ажно 55% падтрымліваюць Олландэ.

У першым туры галасавання за Сарказі хоча галасаваць, па дадзеных апытання, ожны трэці католік. У той час як сярод агульнай колькасці насельніцтва – гэта толькі адзін з чатырох. Адна чацвёртая плануе галасаваць за Олландэ. 21% католікаў сімпатызуе кандыдату ультраправага Нацыянальнага фронту Марыну Ле Пену. Цэнтрыста Франсуа Байру падтрымліваюць 12% католікаў.

Запыты каталіцкага насельніцтва Францыі да новага прэзідэнта мала адрозніваюцца ад пазіцыі іншых. Гэта: барацьба з беспрацоўем, захаванне пакупніцкай здольнасці, барацьба з няроўнасцю і беднасцю, скарачэнне даўгоў Францыі.

У даследаванні ўдзельнічала больш за 2 тыс. асоб старэйшых за 18 год, якія былі апытаны асабіста або па тэлефоне.







All the contents on this site are copyrighted ©.