2012-01-18 15:32:48

Папскі ўніверсітэт ладзіць сімпозіўм аб сексуальных злоўжываннях


RealAudioMP3 Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт з 6 па 9 лютага запрасіў біскупаў і настаяцеляў манаскіх кангрэгацый з усяго свету на сімпозіўм прысвечаны пытанню ўкладу Касцёла ў абарону ад сексуальных злачынстваў у адносінах да дзяцей і моладзі. Задача форуму – абмен вопытам і інфармацыяй аб магчымасцях прафілактыкі, выяўлення адпаведнай і тэрміновай рэакцыі на глабальным узроўні на такога роду праблему. Удзельнікі ў маі мінулага году атрымалі ад Кангрэгацыі Веравучэнння спецыяльную інструкцыю, у якой ватыканская дыкастэрыя запрасіла дыяцэзіі і манаскія супольнасці стварыць “адэкватныя працэдуры для забеспячэння дапамогі ахвярам падобных злачынстваў і адукацыі касцёльнай супольнасці ў справе абароны непаўналетніх”.

Адкрые сімпозіўм прэфект Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Вільям Жозэф Левада. Сваё сведчанне дасць ахвяра сексуальнага злоўжывання, выступяць шматлікія спецыялісты і еўрапейскія палітыкі. У мерапрыемстве прыме ўдзел кс. Фэдэрыко Ламбардзі, дырэктар Залі Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.