Кіраўнік Ватыканскага банка заклікае рэйтынгавыя агенцтвы да большай адказнасці
Кіраўнік Ватыканскага банка Этторе Гоццы Тэдэскі заклікаў міжнародныя рэйтынгавыя
агенцтвы быць больш асцярожнымі ў сваіх ацэнках краін. Агенцтвы павінны ўсведамляць
сур’ёзныя наступствы сваіх рэйтынгвых рашэнняў і лепш тлумачыць свае дзеянні, заявіў
Гоццы Тэдэскі ў інтэрв’ю нашаму радыё. Аднак, галоўны ватыканскі банкір заклікае са
зразуменнем ставіцца да паніжэння рэйтынгаў некаторых еўрапейскіх краін амерыканскім
агенцтвам “Standard&Poor’s”. Еўропа страціла частку канкурэнтаздольнасці ў параўнанні
з Азіяй, аналізуе эканаміст. “Мы маем справу з новым сусветным парадкам, у якім эканамічная
ўлада перамяшчаецца з Захаду на Усход”, - заявіў Гоццы Тэдэскі.
У апошнія стагоддзі
двойчы адбыўся перадзел свету, і, як наступства, эканамічны рост заходняга свету значна
затрымаўся. “Сёння мы маем на Захадзе свет спажыўцоў, а на Усходзе, свет вытворцаў,
якія не з’яўляюцца яшчэ спажыўцамі”. У гэтай сітуацыі рэйтынгавыя агенцтвы не могуць
сказаць, “што мы робім добрую працу, толькі таму, што зрабіўшы некалькі манёўраў,
зменшым дзяржаўныя выдаткі”, - сказаў кіраўнік Ватыканскага банка.
Еўропа павінна
паспрабаваць аднавіць сваю канкурэнтаздольнасць і выходзіць з крызісу разам са Злучанымі
Штатамі: “Беручы пад увагу тое, што крызіс закрануў усю заходнюю сістэму, Еўропу і
Амерыку, мы павінны каардынаваць адзін з адным выхад з сітуацыі”.