2012-01-18 14:29:48

Арцыбіскуп Вюрл: без новай евангелізацыі былі страчыны два пакаленні амерыканцаў


RealAudioMP3 Працягваецца візіт “ad limina Apostolorum” біскупаў ЗША. З гэтай нагоды Мітрапаліт Вашынгтонскі кардынал Дональд Вюрл даў інтэрв’ю газеце “L'Osservatore Romano”. Ён распавёў, што ў Амерыцы, як і іншых заходніх краінах, пастаянна ўзмацняецца ціск з боку сілаў, якія хочуць выкінуць рэлігію з публічнага жыцця. Нягледзячы на гэта, Касцёл у ЗША працягвае рабіць свой уклад у розныя галіны грамадскага жыцця, якое характэрызуецца спажывальніцтвам, эгаізмам і замяшчэннем Бога самім сабой. Эканамічны крызіс, на думку іерарха, паўстаў менавіта з канфлікту чалавека са сваім Стварыцелем.

На думку іерарха, “Хрыстус дорыць новае стварэнне, новы свет, новы стыль жыцця, новы спосаб любіць. Тое, што у нашай сучаснай культуры вядзе да ўсё большых праблем – гэта пазбяганне маральных і гуманітарных прынцыпаў, якія даюць магчымасць вырашэння пытанняў, справакаваных эканамічным крызісам. Сацыяльная каталіцкая дактрына імкнецца ўраўнаважыць прававую сістэму свабоднага прадпрымальніцтва і справядлівых патрабаванняў дзяржавы – з фундаментальнымі патрэбамі чалавека” - падкрэсліў арцыбіскуп Вашынгтонскі.

У сваім інтэрв’ю ватыканскай газеце кардынал Вюрл сцвердзіў неабходнасць новай евангелізацыі і прызнаў, што з-за яе адсутнасці былі страчыны два пакаленні амерыканскіх католікаў. Сённяшні выклік – абудзіць у іх веру. “Асабіста я лічу, што наступны Сінод па новай евангелізацыі дасць нагоду да аднаўлення веры і ўключэння ў культуру надзеі новага пакалення вернікаў,” - сказаў арцыбіскуп Вашынгтонскі.







All the contents on this site are copyrighted ©.