2012-01-18 15:12:17

Cв. Імша ў Ватыкане за памерлага Вацлава Гавэла


У базыліцы св. Пятра ў наступную пятніцу, 20 студзеня, адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі памерлага Вацлава Гавэла. Яе ўзначаліць дэкан Калегіі кардыналаў і былы Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Анджэла Садана, паведаміла Заля Друку. На набажэнстве будуць прысутнічаць прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Вацлаў Гавэл памёр 18 снежня ва ўзросце 75 гадоў. Сваё спачуванне ў сувязі са смерцю палітыка выказаў папа Бэнэдыкт XVI. У ім Пантыфік адзначыў, што былы Прэзідэнт Чэхіі і былы дысідэнт, быў вядомы ва ўсім свеце як мужны абаронца правоў чалавека і дальнабачны лідэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.