2012-01-17 12:03:14

Дзень Юдаізму ў Еўропе


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” з нагоды Дня Юдаізму, які адзначаецца ў некаторых краінах Еўропы 17 студзеня, змяшчае артыкул кс. Норберта Хофмана, сакратара ватыканскай Камісіі па рэлігійных кантактах з юдаізмам, аб дыялогу Каталіцкага Касцёла з гэтай рэлігіяй. Святар нагадвае, што ініцыятарам гэтага Дня, які адзначаецца сёлета ў Аўстрыі, Галандыі, Польшчы і Швейцарыі, быў Каталіцкі Касцёл у Італіі. Кс. Хофман нагадвае, што старшыня Камісіі па рэлігійных кантактах з юдаізмам кардынал Курт Кох ад імя Бэнэдыкта ХVI заахвоціў краіны, дзе побач жывуць і вядуць дыялог католікі і юдэі, пачаць адзначаць гэты Дзень. “Калі дыялог з іншымі рэлігіямі накіраваны на захаванне і ўмацаванне міру, спрыянню справядлівасці і ахове стварэння, так паслядоўнікі юдаізму а разам з імі і хрысціяне, жадаюць не толькі міру ў гэтым свеце, але жывуць надзеяй на месіянскі мір, як абяцання канца часоў, бо цяперашнія часы вельмі часта адзначаюцца напружанасцю, насіллем і войнамі”, - напісаў сакратар ватыканскай камісіі.

Супрацоўнік кардынала Курта Коха лічыць, што з адносін паміж юдаізмам і хрысціянствам вынікае асаблівая адказнасць для яўрэйска-каталіцкага дыялогу. “Яна заключаецца ў супрацоўніцтве на карысць міру ў свеце. Калі юдэі і хрысціяне будуць сумесна спрыяць міру – стануць благаслаўленнем для ўсяго свету”, - адзначыў кс. Норберт Хофман.








All the contents on this site are copyrighted ©.