2012-01-16 12:29:01

Эфіопія: пасяджэнне каталіцка-праваслаўнай тэалагічнай камісіі


16-23 студзеня ў эфіопскай Адыс-Абебе будзе праходзіць пасяджэнне змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі. Каталіцкую дэлегацыю на форуме узначаліў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Мерапрыемства адбываецца адначасова з Тыднем малітвы аб адзінстве хрысціян, які будзе праходзіць 18-25 студзеня.
Кардынал Курт Кох заклікаў у гэты час асабліва паразважаць аб “экуменізме мучанікаў”, тэме, якая з’яўляецца асабліва актуальнай ў сённяшнім свеце. “Хрысціяне павінны быць салідарнымі з тымі, хто пакутуе за веру і разам з імі абараняць свабоду вызнавання веры”, - адзначыў іерарх.

Змешаная камісіія па тэалагічнаму дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі была створана ў студзені 2003 г. па ініцыятыве Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і кіраўніцтва некаторых Праваслаўных Цэркваў: Сірыйскай Коптскай, Сіра-праваслаўнай, Армянскай апостальскай, Эфіопскай , Эрытрэйскай і Сіра-маланкарскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.