2012-01-16 11:52:24

Старт ініцыятывы “Місія ў мегаполісах”


Каталіцкія іерархі з 12 найбуйнейшых еўрапескіх дыяцэзіі сустрэліся ў Ватыкане, каб сумесна паразважаць над праблемамі звязанымі з новай евангелізацыяй у вялікіх гарадах і зацвердзіць стратэгію ініцыятывы пад назвай “Місія ў мегаполісах”. У форуме, арганізаваным па ініцыятыве Папскай рады па новай евангелізацыі, прынялі ўдзел прадстаўнікі наступных архідыяцэзій: Барселонскай, Будапештскай, Брусэльскай, Варшаўскай, Венскай, Дублінскай, Кёльнскай, Ліверпульскай, Лісабонскай, Парыжскай і Турынскай.

“Атмасфера адзінства і разумення супольных праблем была вельмі моцнай. Было вельмі цікава ўбачыць, што і ў іншых 11 мегаполісах католікі працуюць у падобным накірунку”, - адзначыў дапаможны біскуп Мэхелен-Брусэльскай архідыяцэзіі Жан Кокеролс. Іерарх расказаў, што ў 2012 г., у рамках праекта “Місія ў мегаполісах” у Брусэлі пройдзе 15 мерапрыемстваў, мэта якіх – “бліжэй пазнаёміць людзей з хрысціянствам”.

Сярод запланаваных мерапрыемстваў: сведчанні вядомых бельгійцаў, дыскусіі аб веры, чытанне Евангелля на цэнтральнай плошчы з трансляцыяй у іншых месцах горада, музычныя прадстаўленні і інш. Калі ініцыятыва “Місія ў мегаполісах” пройдзе паспяхова ў 12 гарадах, яна працягнецца і пашырыцць сваю геаграфію.








All the contents on this site are copyrighted ©.