2012-01-16 10:46:10

Ватыканскае правасуддзе працуе больш эфектыўна і хутка


Правасуддзе Дзяржавы Ватыкан у апошнія гады значна павялічыла тэмпы разгляду спраў. У сярэднім на адну працэдуру ў 2011 г. пайшло 18,8 дзён, заявіў Генеральны пракурор Дзяржавы Ватыкан Нікола Пікардзі. У 2010 г. патрэбна было 36 дзён. На сённяшні дзень, гэты вынік лепшы, чым у італьянскіх судах. Адной з праблем ватыканскага правасуддзя Пікардзі назваў неадпаведнасць паміж працэсуальным правам і практыкай. Хоць колькасць ватыканскіх грамадзян складае 492, у 2011 г. адбылося ў агульнай складанасці 640 грамадзянскіх і 226 крымінальных працэсаў. Бо ў 99% выпадкаў справы датычаць не ўласных жыхароў, але каля 18 млн. турыстаў, якія наведваюць кожны год плошчу св. Пятра, базыліку або Ватыканскія музеі і, такім чынам, знаходзяцца на тэрыторыі Ватыкана. Часцей за ўсё працэсы звязаны з крадзяжом кашалька або іншымі махлярствамі і крадзяжамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.