2012-01-15 12:57:36

“The Guardian” абвяргае недакладную інфармацыю аб змесце прамовы Папы


RealAudioMP3 Англійская газета “The Guardian” змяшчае артыкул аб непраўдзівасці інфармацыі пададзенай карыспандэнтам агенцтва “Reuters” і некаторых іншых СМІ, адносна зместу прамовы Святога Айца 9 студзеня, падчас сустрэчы з дыпламатычным корпусам акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы, паведамляе ватыканскае выданне "L'Osservatore Romano". Аўтар артыкула, журналіст Эндрю Браўн, цытуе словы перададзеныя агенствам “Reuters” і затым некаторымі іншымі СМІ, паводле якіх Папа, нібыта, назваў саюзы паміж людзьмі аднаго пола пагрозай для заходняй цывілізацыі.

У прыватнасці Браўн звяртае ўвагу на артыкул карыспандэнта “Reuters” Філіпа Пулела, прысутнага на сустрэчы, які напісаў: “У панядзелак Папа Бэнэдыкт XVI сказаў, што шлюб паміж людзьмі аднаго пола з’яўляецца адной з пагрозаў для традыцыйнай сям’і, якая пагражае таксама будучыні ўсяго чалавецтва”. Журналіст “The Guardian” адзначае, што Папа не казаў гэтых слоў, але адзначыў важнасць сям’і заснаванай на саюзе мужчыны і жанчыны і неабходнасці казаць аб тым, што палітыка накіраваная супраць сям’і пагражае чалавечай годнасці і будучыні чалавецтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.