2012-01-15 12:57:48

Венесуэла: біскупы заклікаюць да нацыянальнага паяднання


RealAudioMP3 2012 г. у Венесуэле, аб’яўлены епіскапатам гэтам краіны, годам нацыянальнага паяднання. У спецыяльным пастырскім лісце скіраваным да вернікаў каталіцкія іерархі ўказалі на шматлікія грамадскія праблемы, сярод якіх вылучылі высокі ўзровень злачыннасці, глыбокі палітыка-ідэалагічны падзел паміж грамадзянамі і праблемы ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. “Перад абліччам гэтых выклікаў Касцёл заклікае да намаганняў скіраваных на аб’яднанне народа з мэтай будавання супольнай будучыні”, - адзначаюць біскупы і заклікаюць вернікаў і ўсіх людзей добрай волі да дзейнасці ў гэтым накірунку.








All the contents on this site are copyrighted ©.