2012-01-13 15:14:17

Вялікабрытанія: першая гадавіна заснавання ардынарыята для былых англіканаў


RealAudioMP3 15 студзеня ў Лондане пройдуць святочныя мерапрыемствы ў сувязі з першай гадавінай заснавання і дзейнасці Персанальнага ардынарыята Маці Божай з Уолсінгема для былых англіканаў, які быў заснаваны на падстваве Апостальскай канстытуцыі Бэнэдыкта ХVI “Anglicanorum coetibus” спецыяльным дэкрэтам Кангрэгацыі Веравучэння ад 15 студзеня 2011 г. Узначаліць святочныя мерапрыемствы былы англіканскі біскуп і першы ардынарый кс. Кейт Ньютан.

“Святкаванні дадуць магчымасць членам ардынарыята і іх сябрам, як католікам так і англіканам, падзякаваць Богу за шматлікія ласкі, якія атрымалі на працягу гэтых 12 месяцаў, найбольшай з якіх стала шчырасць і адкрытаць з боку святароў і вернікаў Каталіцкага Касцёла”, - адзначаецца ў спецыяльным паведамленні. З мэтай падзякі Бэнэдыкту ХVI члены ардынарыята здзейсняць пілігрымку ў Рым, якая пройдзе 19-25 лютага. У сераду 22 лютага, яны прымуць удзел у агульнай аўдыенцыі з Пантыфікам у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.