2012-01-13 14:10:30

Біскупы М’янмы: амністыя для палітычных вязняў – знак супакою і надзеі


RealAudioMP3 Каталіцкія біскупы М’янмы прывіталі указ Прэзідэнта гэтай краіны Тэйна Сейна, паводле якога было аб’яўлена аб амністыі, для 650 чалавек асуджаных па палітычных матывах. Сярод тых, хто атрымае свабоду былы прэм’ер-міністр краіны, а таксама будыскі манах Ашын Гамбіра, адзін з галоўных арганізатараў акцый пратэсту супраць ўрада, якія прайшлі ў 2007 г. За гэта ён быў прыгавораны да 63 гадоў зняволення.

“Мы спадзяемся, што гэта паспрыяе развіццю і павялічэнню павагі да правоў чалавека, што важна для будучыні краіны. Вызваленне палітычных вязняў з’яўляецца важнай падзеяй і яго на працягу многіх гадоў дамагалася міжнародная супольнасць. Мы верым у тое, што гэта знак надзеі на справядлівасць, мір і правы чалавека”, - адзначылі біскупы. “Вызваленне з турмы аднаго з будыскіх манахаў, лідэра акцыі пратэсту 2007 г. – гэта добры знак адкрытасці ўрада на патрэбы грамадства”, - адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.