2012-01-13 13:10:10

Бэнэдыкт XVI сустрэўся з паліцэйскімі, якія ахоўваюць плошчу св. Пятра


RealAudioMP3 13 студзеня ў Клеменційскай Залі Апостальскага Палаца ў Ватыкане Бэнэдыкт XVI сустрэўся з кіраўнікамі і супрацоўнікамі інспекцыі па ахове грамадскага парадку “Ватыкан”, - аддзела рымскай паліцыі, які займаецца аховай плошчы св. Пятра, а таксама клапоціцца аб бяспецы Пантыфіка, падчас яго падарожжаў па тэрыторыі Італіі. Падчас гэтай сустрэчы прымеркаванай да пачатку новага 2012 года, Святы Айцец падзякаваў паліцэйскім за іх працу і заклікаў заўсёды быць сведкамі справядлівасці і будаўнікамі супакою. “Ахова грамадскага парадку, асабліва на тэрыторыях, якія наведвае шмат турыстаў і пілігрымаў з розных краін – гэта не простае заданне. Сапраўды, базыліка св. Пятра з’яўляецца цэнтрам хрысціянства і католікі з усяго свету жадаюць, хоць раз у жыцці, прыйсці сюды, каб памаліцца каля магіл апосталаў. Прысутнасць Святога Пасада і такой вялікай колькасці людзей, якія жадаюць наведаць сэрца Каталіцкага Касцёла, не з’яўляецца праблемай для Рыма і Італіі, але наадварот – багаццем і вялікім прывілеем!”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI пажадаў паліцэйскім, каб назіраючы за поўнымі радасці, эмоцый, і душэўных уражанняў вернікамі, умацоўвалася таксама і іх вера, дапамагаючы жыць як сапраўдныя хрысціяне і адказныя грамадзяне.

Папа нагадаў, што нажаль, мінулы год быў адзначаны выпадкамі гвалту і неталерантнасці, і многія хрысціяне, з прычыны прыналежнасці да Касцёла Хрыста, сталі аб’ектам нападаў, таму ў сённяшнім свеце асабліва важна “вучыць моладзь справядлівасці і міру”. “Справялівасць – гэта цнота, якая кіруе чалавечай воляй”, а мір, гэта не проста адсутнасць вайны, “гэта перш за ўсё дар Бога, аб якім неабходна з верай прасіць і якога можна дасягнуць толькі праз Езуса Хрыста”, сказаў Пантыфік. Святы Айцец нагадаў, што “сапраўды мір, гэта справа, будаваць якую трэба штодзённа ў супрацоўніцтве з кожным чалавекам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.