2012-01-12 12:36:15

Святая Зямля: біскупы заклікаюць ізраільцянаў і палестынцаў да дыялогу


RealAudioMP3 12 студзеня ў Іерусаліме завяршылася штогадовая пілігрымка салідарнасці ў Ізраіль і Палестыну біскупаў з краін Еўрапейскага Саюза і ЗША. На заканчэнне свайго візіту іерархі адзначылі важнасць аднаўлення дыялогу паміж ізраільцянамі і палестынцамі, да якога заклікаў Бэнэдыкт ХVI у сваёй нядаўняй прамове да дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Еўрапейскія і амерыканскія іерархі звярнуліся з заклікам да лідэраў абедзьвух краін, пачаць творчы, талерантны, мудры дыялог, які паспрыяў бы мірнаму суіснаванню паміж двума народамі. “Мы ўбачылі як няўпэўненасць, страх і расчараванне ўплываюць на жыццё людзей гэтай зямлі. Быць за ізраільцян – значыць быць за Палестыну, значыць быць за справядлівасць для ўсіх. Плёнам гэта будзе трывалы мір”, - адзначылі іерархі.

“Палітычныя лідэры Ізраіля і Палестыны павінны дэманстраваць мужнасць і быць надзеяй для большасці жыхароў гэтага рэгіёну, у якім яўрэі, хрысціяне і мусульмане імкнуцца да мірнага суіснавання”, - падкрэслілі біскупы.








All the contents on this site are copyrighted ©.