Рым: выстава дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіву
Выстава, на якой будуць
прадстаўлены 100 дакументаў з Ватыканскага сакрэтнага архіву адкрыецца 1 сакавіка
ў Рыме. Як паведаміла “Osservatore Romano” упершыню падобныя дакументы стануць даступныя
для простых наведавальнікаў. Раней доступ да іх мелі толькі спецыялісты. У Капіталійскіх
музеях Рыма будуць прадстаўлены напрыклад: уступ да булы Льва X да Марціна Лютэра
з 1521 г., запісы з суда над Галілеа Галілеем, а таксама ліст папы Клімента VII брытанскім
парламентарыям з просьбай аб ануляванні шлюбу караля Генрыха VIII.
Як паведамляе
“L’Osservatore”, асаблівую каштоўнасць для даследчыкаў прадстаўляюць некаторыя да
гэтага часу не даступныя дакументы з часоў пантыфікату Пія XII, якія датычаць Другой
сусветнай вайны. Выстава будзе праходзіць да 9 верасня і прымеркавана да 400-годдзя
Ватыканскага сакрэтнага архіву, заснаванага папам Паўлам V.